Перейти на главную
 
23.11.2008 г, 23:00
 

ЧТОБЫ ЖИЗНЬ НЕ ПРОХОДИЛА МИМО!


Новости
Бизнес
Справка
BORISOV-E.INFO
ПОИСК ПО САЙТУ
 
 

Реклама








ВНИМАНИЕ!


Вы знаете что-то интересное? Вы хотите рассказать о событии, поделиться мнением, своей проблемой, задать интересующий Вас вопрос?

ЖУРНАЛИСТЫ НА СВЯЗИ С ПОСЕТИТЕЛЯМИ САЙТА ЕЖЕДНЕВНО ПО ТЕЛЕФОНАМ:

8-029-756-35-24
8-029-136-96-75
8-029-699-65-43

ПЕРЕЗВОНИМ!




 

 

  
Главная » Новости » Экономика » Зарплату – простынями, премию – полотенцами

Зарплату – простынями, премию – полотенцами

11 Июня 2008г, Среда

По случаю дня легкой промышленности работникам Оршанского льнокомбината выдали премию – продукцией собственного производства.
 
У якасьці матэрыяльнай падтрымкі да прафэсыйнага сьвята работніцы льнокамбінату – а працуюць там пераважна жанчыны – атрымалі ручнікі і абрусы са складу прадпрыемства. Засьцяліць новым абрусам сьвяточны стол, безумоўна, было б надзвычай прыемна, каб не адно "але" – адзначыць сьвята работніцам асабліва няма на што, бо нават заробкі льнокамбінат часткова выдае прасьцінамі або проста палатнінай свайго ж вырабу, піша Bulletinonline.
 
Кіраўніцтва прадпрыемства мяркуе, што жанчыны мусяць нейкім чынам рэалізоўваць тую бялізну на ўласную карысьць. Хаця гэта заведама праблематычна зрабіць, не парушаючы гандлёвае заканадаўства – не зарэгістраваўшыся, да прыкладу, у прыватныя прадпрымальнікі.
 
Рэалізацыя прадукцыі прадпрыемства афіцыйным чынам таксама адбываецца з вялікімі цяжкасьцямі: адмыслоўцы адзначаюць, што ў Эўропе попыт на беларускую льнопрадукцыю зьніжаецца. У гэтым сэнсе Беларусь пацясьніў Кітай, які ў апошнія гады гэтаксама стаў "сінявокім", бо пад лён там аддадзеныя вялікія сельскагаспадарчыя плошчы, і льнотканіна, а таксама адзеньне зь яе рэалізуецца па куды таньнейшых у параўнаньні зь беларускімі коштах.
 
Такім чынам, колішні флагман айчынный лёгкай прамысловасьці – Аршанскі льнокамбінат – запазычыўся пастаўшчыкам сыравіны, беларускім льнозаводам мільярды й мільярды рублёў. Таму прадпрыемства ня ў стане рэгулярна плаціць ні заробкі, ні прэміі.
 
Адсутнасьць абаротных грашовых сродкаў не дазваляе спадзявацца й на хуткае тэхнічнае пераўзбраеньне прадпрыемства. Паводле намесьніка старшыні канцэрну "Беллегпрам" Анатоля Гурава, ступень амартызацыі абсталяваньня Аршанскага льнокамбіната набліжаецца да 100 працэнтаў.
 
Работнікі прадпрыемства спадзяюцца на дзяржаўныя субсідыі, якія дазволяць абнавіць тэхніку. Але, паводле папярэдніх дадзеных, гэта можа адбыцца толькі ў чацьвёртым квартале 2008 году.
 
Сумніўным, на думку аршанскіх працаўніц, выглядае прапанаваны дзяржаўнымі структурамі праект, згодна зь якім камбінату належыць вырабляць адмысловую тканіну, зь якій будуць шыць "беларускія джынсы". Тканіна будзе адрозьнівацца ад клясычнага "cotton" у сваім складам: 48 працэнтаў бавоўны і 52 лёну. Калі ажыятажнага попыту на адзеньне зь яе ня будзе, то льнокамбінат ня зможа ліквідаваць запазычынасьці. І тады прэміі ды заробкі давядзецца атрымліваць ужо нават не ручнікамі ды прасьцінамі, а штанамі ды спадніцамі.
 
Разам з тым, днямі старшыня канцэрну "Беллегпрам" Эдуард Нарышкін, абвяшчаючы на прэс-канферэнцыі ў Менску, што прадпрыемсты канцэрну мусяць быць прададзеныя прыватнікам, менавіта пра ільновытворчасць заўважыў, што яна застанецца дзяржаўнай, як стратэгічная для краіны.


* Ваше имя:
Город:
* Комментарий:
* Антибот:
Введите число, которое на картинке:
 

 







Реклама на сайте «Электронный Борисов»




Реклама на сайте

Сделать стартовой
Добавить в "Избранное"


Новости города Борисова
(подписка на новости)





БИЗНЕС-НОВОСТИ
22 Ноября 2008, Суббота
Каким образом организовать регистрацию изменений?

22 Ноября 2008, Суббота
Качественный сервис по ремонту Мерседеса и других иномарок

22 Ноября 2008, Суббота
В театре уходит грусть!

22 Ноября 2008, Суббота
Все достоинства и недостатки современных кофемашин

12 Ноября 2008, Среда
Объемные этикетки (наклейки)

12 Ноября 2008, Среда
Byboard.by – доска бесплатных частных объявлений

04 Июня 2008, Среда
ЦЕНА.by - Жёлтые страницы Беларуси (каталог организаций и товаров)



БАТЭ на групповом этапе Лиги чемпионов

выйдет из группы
займет 3 место и продолжит играть в Кубке УЕФА
займет последнее место




ВЫ МОЖЕТЕ ПРЕДЛОЖИТЬ НАМ СВОЙ ВАРИАНТ ОПРОСА!



ПОГОДА


ПОДРОБНЫЙ ПРОГНОЗ

 

ОБЪЯВЛЕНИЯ


Доска борисовских объявлений

РЕКЛАМА






ЖЕНСКАЯ КРИЗИСНАЯ ЛИНИЯ




BEL-AVTO.BIZ: Бесплатные объявления, новости  
из мира авто, тюннинг, автозвук







BEL-AVTO.BIZ: Бесплатные объявления, новости  
из мира авто, тюннинг, автозвук





© "Курьер из Борисова"
Разработка - Александр МОНИЧ
Ответственность за содержание рекламных объявлений несёт рекламодатель. Администрация сайта оставляет за собой право не публиковать объявления, влияющие на престиж сайта. Мнения авторов опубликованных материалов могут не совпадать с мнением администрации.
Идея сайта "Электронный Борисов" принадлежит редакции газеты "Курьер из Борисова" и информационному интернет-проекту "Мой Борисов"

При любом использовании материалов сайта ссылка (для интернет-ресурсов - гиперссылка) на www.borisov-e.info обязательна!